Цмокі прайгралі Шаўляю ў матчы Балтыйскай лігі

  Сення — гульня з «Вітаўтасам». 24 кастрычніка ў Літве стартаваў чэмпіянат Балтыйскай лігі. Рэзервовы склад «Цмокаў» не змог перайграць мясцовы «Шаўляй», саступіўшы з лікам 78:94. Ход гульні Мінчукі пачалі не вельмі ўдала: гаспадары былі хутчэй і дакладней у наступе і вялі да сярэдзіны стартавай чвэрці з ликам 14:3. «Цмокі», зрэшты, пасля шакуючага старту прахапіліся і ўжо ў той жа 10-хвілінцы падабраліся да суперніка на адлегласць 2 кідкоў. «Драконы» часта атакавалі з перыметра, і гэта прынесла вынікі: пасля двух запар далёкіх трапленняў Цімафея Еўсіевіча наша команда скараціла адставанне да «-3». І ўсё ж на першы перапынак «Шаўляй» пайшоў лідарам. Вызначальным момантам другой чвэрці стаў найвышэйшы адсотак трохачковых у літоўцаў: 4 запар далёкія трапленні перад вялікім перапынкам стварылі розніцу амаль у 20 ачкоў — 52:35. У трэцяй чвэрці «Цмокі» змаглі практычна дагнаць супернікаў, здзейсніўшы рывок 10-0. На жаль, на гэта «Шаўляй» адказаў сваімі дакладнымі кідкамі і зноў адарваўся ад мінчукоў на «+15». У апошнія 10 хвілін «Цмокі» істотна павялічылі тэмп і выйгралі чвэрць, але здабыць перамогу ў матчы не змаглі. Ключавы фактар «Шаўляй», склад якога вышэй за «Цмокі-Мінск», выйграў змаганне за падбор, узяўшы на 17 мячоў на шчытах больш за супернікаў — 48 супраць 31. Падначаленыя Расціслава Вергуна не зладзілі з 213-сантымятровым цэнтравым Лаўрынасам Брытулісам, які ў выніку набраў 25 ачкоў і 9 падбораў. Каментар Галоўны трэнер рэзервовага складу «Цмокі-Мінск» Расціслаў Вяргун: У цэлым, я задаволены гульнёй. Хлопцы паступова прыстасоўваліся да узроўню суперніка і пасля вялікага перапынку істотна дадалі ў арганізацыі абароны і нападу. Пра гэта кажа і то, што мы выйгралі другую палову сустрэчы. Спадзяюся, што мы будзем расці разам як каманда. Што далей 25 кастрычніка, рэзервовы склад «Цмокі» згуляе на выездзе з «Вітаўтасам». Пачатак сустрэчы — 18:30. Шаўляй — Цмокі-Мінск — 94:78 (25-18, 29-17, 17-17, 23-26) Цмокі-Мінск: Белянкоў (19 + 6 перадач), Рубінштэйн (18 + 5 перадач), Лютыч (12 + 10 падбораў), Аўсепян (12), Аладка (0); Еўсіевіч (6), Стаброўскі (5), Рагазенка (4), Татур (2), Чумакоў (0 + 5 падбораў), Сазонаў (0).
Источник: sportnaviny.com

Читайте также  Участок трассы Челябинск — Троицк около Еманжелинска перекроют на 40 минут
savefrom-net